На газавай запраўцы абясшкоджаны прыбор для вымярэння радыяцыі

1 траўня ў 19:00 ад аператара газавай запраўкі, размешчанай побач з ААТ "Мазырсоль", паступіла паведамленне, што пасля абслугоўвання аўтамабіля знойдзеная чорная скрыначка з правадамі, светлавым табло лямпачкамі, якія мігцяць. У раёне быў уведзены адмысловы план "Перахоп". Да месца здарэння выехала група размінавання.

"Выбуховая прылада" насамрэч была прыборам для вымярэння радыяцыі "Бела", выпадкова пакінутым на запраўцы жыхаром Мінска.


Індыкатар гама-выпраменьвання знішчаны. Праваахоўныя органы праводзяць праверку.