На датычнасць да выбуху правяралі супрацоўнікаў Інстытута гісторыі
Масавыя праверкі грамадзян на датычнасць да ліпеньскага выбуху ў Мінску дайшлі і да Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі. У жніўні-верасні супрацоўнікі КДБ праводзілі "дабраахвотнае апытанне" навукоўцаў.
Гэтая акцыя праводзілася ў працоўны час. Супрацоўнікі дзяржбяспекі выкарыстоўвалі працоўныя памяшканні інстытута. Тым, хто адмовіўся ад удзелу ў гэтых мерапрыемствах, пагражаюць звальненнем, паведамляе "Хартыя-97" са спасылкай на кампанію “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.