МЗС Беларусі не атрымліваў ніякіх нот аб выдачы Курманбека Бакіева

Міністэрства замежных справаў Беларусі не атрымлівала якіх-небудзь нот ад Кыргызстана наконт выдачы зрынутага прэзідэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. Адказваючы на пытанне пра статус, у якім Бакіеў знаходзіцца ў Мінску, Савіных падкрэсліў, што наданне статусу з'яўляецца юрыдычнай працэдурай і пра гэта пакуль рана казаць.

"Мы сутыкнуліся з сур'ёзнай міжнароднай праблемай. Рашэнне гэтай праблемы трэба шукаць у рамках міжнароднай прававой сістэмы. Гэта запатрабуе сур'ёзных кансультацый як на ўзроўні экспертаў, так і на палітычным узроўні", — перадае БелаПАН словы прадстаўніка МЗС.