МЗС Беларусі чакае афіцыйнага пацверджання польскіх санкцый
МЗС Беларусі пакуль не атрымаў ад Варшавы паведамлення наконт забароны ўезда ў Польшчу для Аляксандра Лукашэнкі і шэрагу беларускіх чыноўнікаў, паведаміў сёння РІА "Новости" прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных. "Мы бачылі гэтую інфармацыю ў прэсе, але не будзем на яе рэагаваць, пакуль не атрымаем афіцыйнага пацверджання па нашых каналах", — сказаў Савіных.
Як паведаміла раней агенцтва ПАП са спасылкай на крыніцу ў МЗС Польшчы, уезд у краіну забаронены Лукашэнку, а таксама некаторым суддзям, пракурорам, кіраўнікам служб, якіх Варшава лічыць адказнымі за пераслед апазіцыі.