Моцны парывісты вецер прагназуюць у Беларусі на Радуніцу

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 29 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі па поўначы, а зранку і ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы будзе паўднёва-заходні ўмераны. Удзенеь сіноптыкі прагназуюць заходні, паўночна-заходні моцны парывісты вецер на большай частцы тэрыторыі краіны. Яго парывы складуць 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў цяпла, месцамі па поўдні краіны чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. Удзень чакаецца ад +14 па паўночным усходзе да +22 градусаў па паўднёвым захадзе Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.