Мінскія ўлады паабяцалі ліквідаваць хатнія камп’ютэрныя сеткі да ліпеня

Да ліпеня 2008 года ў Мінску плануецца ліквідаваць усе незаконна створаныя камп'ютэрныя сеткі ў жылых дамах. Пра гэта ў інтэрв'ю БелаПАН паведаміў галоўны інжынер УП "Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі" Уладзімір Братаус.
Згодна з комплексным планам, да 1 красавіка 2008 года рабочыя групы павінны выявіць імёны і адрасы адміністратараў хатніх камп'ютэрных сетак, да 1 траўня — абсталяванне: маршрутызатары, камутатары і г.д.

Адміністратарам сетак будуць выдавацца прадпісанні на добраахвотны дэмантаж гэтага абсталявання. Аднак працоўная група мае права даць указанне электрыкам ЖЭУ абрэзаць драты, а таксама складаць адміністрацыйныя пратаколы і перадаваць іх у раённыя камісіі.

БелаПАН