Мінскія ратавальнікі зноў злавілі змяю
Сталічныя ратавальнікі 11 жніўня злавілі ў раёне вуліцы Прытыцкага бела-ружовую каліфарнійскую змяю-альбіноса, паведамляе БЕЛТА. Даўжыня рэптыліі — каля 80 см. Яна нейкім чынам трапіла ў галубятню. Там яе знайшоў мужчына, які прыйшоў пакарміць птушак. Рэптылія паводзілася мірна і да прыезду ратавальнікаў ні на каго не напала. Супрацоўнікі МНС даставілі змяю з Мінскі гарадскі заапарк. Дарэчы, 5 жніўня яны вылавілі іншую змяю — бірманскага тыгровага пітона.