Мінскія мытнікі знайшлі нелегалаў у фуры, якая прыехала з Сербіі

У фуры SCANIA, якая прыехала з Сербіі, мінскія мытнікі знайшлі двух нелегалаў, піша прэс-служба Мытнага камітэта.
Фура прыбыла для афармлення ў зону мытнага кантролю ПТА "Белкультгандаль". Паводле дакументаў, у машына была партыя кардону. Аднак сярод тавару хаваліся яшчэ два 16-гадовыя хлопцы.
Мяркуецца, што гэта былі грамадзяне Афганістана. Пры сабе юнакі не мелі ніякіх дакументаў, якія сведчаць асобу.
Маладых нелегалаў перадалі ў міліцыю. Цяпер яны знаходзяцца ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Мінскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.