Мінпрыроды: Парк вакол Мірскага замка на мяжы знішчэння

Унікальны парк XVI стагоддзя вакол Мірскага замка знаходзіцца ў крытычным стане. Помнік прыроды ператварыўся ў звычайны сквер, а большасць відаў дрэў прывозілі сюды яшчэ Радзівілы, перадае АНТ.
Ужо не адзін месяц тэрыторыя вакол Мірскага замка — адна вялікая будоўля. Ідзе рэканструкцыя, як высветлілася, з парушэннем зямельнага грунту, падпілоўваннем дрэў. І усё гэта без ведама Мінпрыроды.

Пра тое, што парк на мяжы знішчэння, у Міністэрстве даведаліся выпадкова, калі прыйшоў ліст з просьбай дазволіць высечку старых дрэў.

Спецыялісты прыбылі на месца ацаніць іх стан. І тады высветліліся маштабы разбурэнняў. Чаму заказчык не ўзгадніў з Міністэрствам прыродных рэсурсаў план рэканструкцыі парка, яшчэ давядзецца высветліць.

Нагадаем, праблема знішчэння старажытнага парка вакол Мірскага замка ўздымаецца беларускімі гісторыкамі ўжо не першы год. Аднак дагэтуль улады ігнаравалі падобныя звароты.