Мінэнерга вярнула электрычнасць у апошнюю вёску, што пацярпела ад урагану
Адключэнне дызель-генератара / Мінэнерга
Праз два тыдні пасля ўрагану энергетыкі вярнулі святло ў апошнюю вёску на Гомельшчыне. 26 ліпеня ў 22:40 Лозкі Калінкавіцкага раёна нарэшце адключылі ад перасоўнага дызельнага генератара.
Частку генератараў энергетыкі плануюць пакінуць у рэгіёне ў якасці рэзерва.
Мінэнерга адзначае, што ў некаторых вёсках сеткі давялося адбудоўваць нанова, бо залева разбурыла іх практычна цалкам.