Мінчанін вырошчваў каноплі ў музычнай калонцы
Супрацоўнікі аддзялення па наркагандлю і процідзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУЎС сталіцы затрымалі 25-гадовага хлопца, які вырошчваў каноплі ў музычнай калонцы. З корпусу калонкі ён зрабіў цяпліцу, унутраную частку абшыў фольгай, усталяваў градуснік і пяць вентылятараў. Праўда, ураджай быў невялікім — у часе ператрусу міліцыянты адабралі ў яго меней за 14 грамаў канопляў. Цяпер на маладога чалавека завялі крымінальную справу, паведамляе БелаПАН.