Міхаілу Воўчаку прад'явілі крымінальнае абвінавачванне

Як паведаміў Naviny.by сам Міхаіл Воўчак, на працягу больш як двух месяцаў ён знаходзіўся ў статусе падазраванага. Абвінавачванне яму выставілі за два тыдні да заканчэння тэрміна папярэдняга следства, які завяршаецца 10 красавіка.

Нагадаем, крымінальная справа ў адносінах да 70-гадовага юрыста была распачатая 10 снежня 2010 года пракуратурай Мінска па ч.1 арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства) па выніках праверкі, праведзенай Генпракуратурай па заяве КДБ.