“Ляпіс Трубяцкой” заспявае на кіеўскім Майдане

Гэту інфармацыю пацвярджае рэсурс ITOP.FM.



Канцэрт беларускага гурта ва ўкраінскай сталіцы быў запланаваны на 7 снежня яшчэ да пачатку пратэстаў. Згодна з інфармацыяй арганізатараў, месцам яго правядзення павінен быў стаць клуб Stereo Plaza. Аднак, улічваючы апошнія падзеі ва Украіне, фанаты “Ляпісаў” спадзяваліся на з'яўленне Сяргея Міхалка на галоўнай плошчы Кіева.