Лукашэнка ўзнагародзіў Брэсцкую крэпасць ордэнам Францыска Скарыны
Аляксандр Лукашэнка сваім указам узнагародзіў мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" ордэнам Францыска Скарыны.
"За значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечванні памяці ўдзельнікаў ВАВ, патрыятычным выхаванні, а таксама ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання мемарыяльнага комплексу", — тлумачыць прэс-служба Лукашэнкі прычыну ўзнагароджання.
Гэта першы выпадак, калі ордэн Скарыны атрымлівае не чалавек, а помнік.