Лукашэнка павіншаваў Абаму з днём народзінаў

У сваім пасланні кіраўнік Беларусі спадзяецца разам з Баракам Абамам "напісаць якасна новую старонку беларуска-амерыканскіх адносін".  У віншаванні гаворыцца, што замежнапалітычныя падыходы адміністрацыі Злучаных Штатаў Амерыкі, накіраваныя на пошук новых партнёраў, усталяванне з імі ўзаемапаважлівага і вольнага ад стэрэатыпаў узаемадзеяння, супадаюць з беларускім разуменнем прынцыпаў развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва.

Як нагадвае БелаПАН, 4 жніўня 44-му прэзідэнту ЗША Бараку Абаму спаўняецца 49 гадоў.