Лукашэнка лічыць, што варта меней садзіць у турму, але болей штрафаваць
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў Беларусі трэба больш узважана падыходзіць да прызначэння пакаранняў, звязаных з пазбаўленнем волі. У прыватнасці, варта больш шырока ўжываць штрафы, лічыць кіраўнік краіны. Так ён пракаментаваў справаздачу генеральнага пракурора краіны Рыгора Васілевіча, які распавёў пра Канцэпцыю ўдасканалення мер крымінальнай адказнасці і сістэмы выканання крымінальных пакаранняў, паведамляе БелаПАН. Лукашэнка таксама запатрабаваў узмацніць пракурорскі нагляд за выкананнем заканадаўства ўсімі праваахоўнымі і кантрольнымі органамі, значна болей надаваць увагі таму, як забяспечваюцца правы і свабоды грамадзянаў.