Лукашэнка хоча, каб Бакіеў удзельнічаў у выбарах у Кыргызстане

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з экс-прэзідэнтам Кыргызстану. На думку Аляксандра Лукашэнкі выбары ў Кыргызстане нельга праводзіць без дзейснага прэзідэнта краіны, якім ён лічыць Курманбека Бакіева. Як паведамляе БЕЛТА, Лукашэнка заявіў, што гатовы аказаць свайму кыргызскаму калегу ўсю неабходную дапамогу і падтрымку. Ён таксама дадаў, што сям'і Бакіева будзе аказаная ўся неабходная медыцынская дапамога.

Акрамя таго, Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Кыргызстану. Лукашэнка папрасіў Бакіева, каб той падказаў, якія таварах найперш патрэбныя кыргызскаму народу.