Літва мяняе назву, праўда, толькі на англійскай мове

Спецыяльную праграму па змяненні назвы краіны на англійскай мове распрацоўваюць улады Літвы. Яе ўжо ўхваліла камісія на чале з прэм’ерам. Як паведамляе літоўскі ўрад, прыбалтыйская дзяржава “хоча палепшыць свой імідж для прыцягнення вялікай колькасці інвестыцый”. Да цяперашняга часу на англійскай мове Літва пісалася як Lithuania, інфармуе Reuters.