Ластоўскі: Журналіста затрымлівалі для высвятлення асобы

Карэспандэнт "Рускай службы навінаў" Уладзімір Чудзянцоў будзе адпушчаны пасля высвятлення асобы.  Журналіст знаходзіўся каля месца правядзення пікету ля будынка КДБ Беларусі без дакументаў і быў затрыманы для высвятлення асобы, паведаміў РИА "Новости" начальнік прэс-службы ГУЎС Мінска Аляксандр Ластоўскі.

"Яго ў прынцыпе і не затрымлівалі. Зараз высветлілі яго асобу і ў бліжэйшы час адпусцяць", — сказаў Ластоўскі.