Крамы H&M у беларускіх гарадах сёння не адчыніліся
3 сакавіка ў Мінску, Гродне ды іншых беларускіх гарадах не адчыніліся крамы H&M. Афіцыйных абвестак на гэты конт няма.
2 сакавіка кампанія заявіла, што прыпыняе працу крамаў у Расіі. Прычынай была названая вайна ва Украіне.
Гродзенская супрацоўніца сеткі расказала мясцовым журналістам, што прыпыненне часовае, але не змагла назваць тэрмін, на якія прыпыненая праца.