КРАМА выйшла ў свет! Фотарэпартаж
Думаю,
не варта распавядаць,
як засумаваліся
па выступах
гэтага гурту
«дарослыя
рокеры», стыльныя
дзяўчаты і
проста аматары
добрай музыкі.
Гледзячы па натоўпу ў гардэроб а 19-ай, можна было ўявіць, што зала клуба будзе поўнай: 21-га лістапада на канцэрт «Крамы» у «Рэактары» сабралася каля 600 чалавек. Якімі паўсталі перад меламанамі музыканты «Крамы», глядзіце ў фотарэпартажы Еўрарадыё.
Легендарны Варашкевіч, як заўжды, прыгожы і свежы, з нязменна палаючым і, як падалося, закаханым позіркам. Паліліся першыя гукі “Mein Vaterland, auf Wiedersehen” і публіка паступова разагравалася да поўнага яднання з рок-н-ролам. «Нарэшце!» ― чуецца ў зале. Так, нарэшце можна пачуць любімы гурт свабодна. Нарэшце — ужывую, гучна, да самых лёгкіх.
На працягу дзвюх гадзін аматары “Крамы” слухалі якасны рок-н-рол, крычалі ва ўсю глотку, пілі піва, танчылі і абмяркоўвалі новы імідж свайго куміра. Ігар Варашкевіч змяніў прывычныя чорныя майкі на кашулю ў этнічным стылі, а не менш прывычныя кепку ці берэт — на цюбяцейку. Адзінае, што засталося нязменным – бездакорны выступ і энергетыка лідэра “Крамы”. А яшчэ чароўны голас, харызма, і непаўторныя хіты.
Падтрымаць «Краму» прыехала шмат музыкантаў і сяброў гурта, а таксама маці Ігара Варашкевіча і ягоны сын.
Як і было абяцана напярэдадні, музыкі падрыхтавалі неспадзяванкі: для выканання песні «Гэй там, налівай» на сцэну ўзняліся музыканты з першага складу «Крамы» ― бубнач Анатоль Горбач, якому і належыць ідэя песні, і гітарыст Руслан Праўда. Разам яны выканалі яшчэ некалькі песень пад гучныя «Брава!» фанатаў.
Канцэрт скончыўся 2-мя «бісамі» і любімай усімі песняй «Слуцкая брама» напрыканцы. Па зале разыйшлася хваля асалоды . Задаволеныя былі ўсе – і 17-гадовыя прыхільнікі «Крамы», і «дарослыя» бізнэсоўцы. Асабіста мне хацелася націснуць на «паўтор», але ж тое не магчыма... Ніякай стомленасці, толькі добры настрой і крыху пракуранае адзенне.
Фота: Руся, Зміцер Панямонаў