Конкурс у Беларускі ліцэй – 2 чалавекі на месца

У Беларускім ліцэі імя Якуба Коласа прайшоў новы набор. Сёлета на першы курс – адпаведнік 8-га класа па 11-гадовай навучальнай сістэме – набралі дзве групы, а таксама сфармавалі яшчэ адну дадатковую групу на трэці курс. Конкурс у падпольны ліцэй быў 1,5 – 2 чалавекі на месца. Паводле намесніцы дырэктара па навучальнай працы Ірыны Сідарэнкі, будучых ліцэістаў прываблівае найперш мова навучання: “Так і кажуць — хочам вучыцца на роднай мове”, – канкрэтызуе спадарыня Сідарэнка.

"Наша Ніва"