"Князь Мышкин" збярэ былых удзельнікаў і адзначыць 20-гадовы юбілей

Па словах галоўнага інтуітыўнага імправізатара краіны Леаніда Нарушэвіча, падчас святкавання юбілею разам з “Князем Мышкиным” на сцэну могуць выйсці яго былыя ўдзельнікі – Юры Паўлоўскі, Валеры Башкоў, Уладзя Сівіцкі. Дата прэзентацыі пакуль не вызначана, вядома толькі, што адбудзецца яна ў маленькім клубе.

Леанід Нарушэвіч: “Усе былыя ўдзельнікі – музыкі, але сабраць іх у кучу, настроіць, каб разам паімправізаваць – нялёгка. Будзе нейкі маленькі клубец, каб можна было піўка папіць, пагаварыць ды пайграць тое-сёе. А так 20 гадоў праляцела. Нехта ўжо зрабіўся старым крумкачом. Жывем, як можам”.

Бліжэйшы выступ “Князя Мышкина” прызначаны на 26 сакавіка. Выступ адбудзецца ў клубе “Чердачёк” у Віцебску.

Фота: Цімафей Скібенка