Кіраўніцтва ЗША ўшануе памяць загінулых у тэрактах 11 верасня
Памяць загінулых у тэрактах 11 верасня 2001 года ўшануе сёння кіраўніцтва ЗША. З адмысловай прамовай выступіць прэзідэнт Барак Абама. Нагадаем, што дзевяць гадоў таму тэрарысты з арганізацыі "Аль-Кайда" захапілі ў небе над ЗША чатыры пасажырскіх самалёты, накіраваўшы два з іх на сімвал дзелавога Нью-Ёрка — вежы Сусветнага гандлёвага цэнтру, а два іншых — на Пентагон. У тэрактах 11 верасня загінулі амаль 3 тысячы чалавек, адзначае РІА "Новости".