Кангрэсу дэмсілаў у сталіцы не даюць памяшкання
Усе ўстановы, у якія арганізатары Кангрэса дэмакратычных сілаў Беларусі накіроўвалі заяўкі, адмовілі ў прадстаўленні памяшкання для правядзення форума.
Адміністрацыя канцэртнага зала «Мінск» спаслалася на тое, што памяшканне ўжо забраніравана, а ў Палацы Рэспублікі пройдуць Дні Масквы. Яшчэ раней арганізатарам апазіцыйнага мерапрыемства не ўдалося дамовіцца з кіраўніцтвам Палаца культуры Мінскага аўтазаводу.
Нагадаем, Кангрэс запланаваны на 26-27 траўня. У ім мусяць узяць удзел сотні дэлегатаў з усёй Беларусі. Арганізатары па-ранейшаму спадзяюцца, што Кангрэс дэмсілаў удасца правесці на бацькаўшчыне.