Канфлікт з ЗША выкліканы наступствамі прэзідэнцкіх выбараў — К.Ялавіц

Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц ў інтэрвію Радыё "Голас Амерыкі" выказаўся на тэму цяперашняга дыпламатычнага канфлікту паміж яго краінай і Беларуссю. Ён лічыць, што гэты скандал выкліканы наступствамі прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Гэтыя выбары, адзначыў К.Ялавіц, ніяк нельга назваць сумленнымі і адкрытымі. Ён згадаў пра выпадкі знікнення людзей у Беларусі. Гэтыя факты, а таксама арышты і турэмнае зняволенне кандыдатаў апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года сталі прычынай эканамічных санкцыяў ЗША супраць Беларусі, адзначыў дыпламат.

Ён падкрэсліў, што патрабаванне, каб пасол ЗША пакінула Беларусь, і выгнанне дзесяці амерыканскіх дыпламатаў — вялікая памылка афіцыйнага Мінску. Менавіта на дыпламатаў ускладаюцца надзеі на працяг дыялогу, калі між краінамі існуюць сур’ёзныя рознагалоссі.

Нагадаем, што Кенэт Ялавіц быў амбасадарам ЗША ў Беларусі з 1994 па 1997 год. Зараз ён прафесар Дартмуцкага каледжа.