Канфіскаваная гарэлка дасталася падатковай інспекцыі
Каля 400 пляшак спіртных напояў без беларускіх акцызаў канфіскавалі міліцыянты ў аднаго з уладальнікаў гаражоў у Баранавічах. Тавар быў дастаўлены з Расіі і каштаваў каля 3 млн рублёў. Канфіскат перадалі ў Міністэрства па падатках і зборах як набытак дзяржавы. А 35-гадоваму мужчыну, які захоўваў тавар у наражы, пагражае штраф да 50 базавых велічыняў.