Канада закрывае сваю паветраную прастору для Беларусі
Канада закрывае сваю паветраную прастору для Беларусі. "У адказ на іх падтрымку несправакаванай агрэсіі Расіі ва Украіне", піша міністр транспарту Канады Амар Алгабра. "Мы забараняем беларускім самалётам уваходзіць у паветраную прастору Канады", — падкрэслівае ён.
Расія напала на Украіну 24 лютага. Захад прызнае, што Беларусь удзельнічае ў агрэсіі, як саюзнік РФ. З-за гэтага санкцыі накладаюцца і на Расію, і на РБ.
We are prohibiting Belarusian aircraft from entering Canadian airspace in response to their support for Russia's unprovoked aggression in Ukraine.
— Omar Alghabra (@OmarAlghabra) March 16, 2022