Хакейнае супрацьстаянне Беларусь-ЗША сёлета і ў мінулым годзе — статыстыка
Амерыканцы, якія прайгралі ў Астраве беларусам 2:5, па статыстыцы выглядалі лепш, чым калі выйгралі 6:1.
7 траўня беларускія хакеісты на чэмпіянаце свету нечакана разграмілі амерыканцаў з лікам 5:2 і сталі лепшымі ў сваёй групе. Еўрарадыё параўноўвае статыстыку матчаў зборных ЗША і Беларусі на сённяшнім і мінулым чэмпіянатах свету.
У 2014-м за матч амерыканцы кідалі па варотах 25 разоў, сёлета — 30, супраць беларускіх 21 і 23 адпаведна. Але тады наша зборная прайграла з лікам 1:6, а цяпер выйграла 5:2. Летась амерыканскі брамнік ратаваў сваю каманду 20 разоў, сёлета — на два меней. Беларусы ж адбілі 19 шайб дома і 28 у Чэхіі.
| Амерыканцы | Беларусы | |||
| 2014 | 2015 | 2014 | 2015 | |
| Удары па варотах | 25 Па перыядах — 9-9-7 | 30 (13-10-7) | 21 (5-11-5) | 23 (7-11-5) | 
| Выніковасць удараў | 24% | 6.67% | 4.76% | 21.74% | 
| Адбітыя кідкі | 20 | 18 | 19 | 28 | 
| Выніковасць брамнікаў | 95.24% | 78.26% | 76% | 93.33% | 
| Штрафныя хвіліны | 6 | 8 | 14 | 10 | 
Сярэдні ўзрост гульцоў сёлетняй зборнай Амерыкі — 24.1 года, тром самым маладым гульцам па 20 гадоў, двум — па 21, а старэйшаму — 33. У нас двум гульцам па 20 гадоў, аднаму — 21, а самы "стары" гулец зборнай — Аляксей Калюжны (37 гадоў). Беларусаў, якім за 30, у камандзе шасцёра. Сярэдні ўзрост — 27.5.
11 прадстаўнікоў зборнай ЗША гуляюць ў NHL, яшчэ двое — у КХЛ. Чацвёра амерыканцаў вучацца ва ўніверсітэтах, адзін з якіх — у Гарвардзе! У складзе зборнай Беларусі няма ніводнага гульца NHL. Усе акрамя чацвярых выступаюць у КХЛ.
| 
 | Амерыканская зборная (2015) | Беларуская зборная (2015) | 
| Сярэдні ўзрост | 24.1 года | 27.5 года | 
| 20-гадовых гульцоў | 3 | 2 | 
| 21-гадовых гульцоў | 2 | 1 | 
| Самаму старэйшаму гульцу | 33 гады | 37 гадоў | 
| Гуляюць у NHL | 11 | 0 | 
| Гуляюць у КХЛ | 2 | 21 | 
За ўсю гісторыю зборныя Беларусі і ЗША сустракаліся 8 разоў. Цікава, што падчас самага першага матчу ў лютым 1998-га года нашу каманду абыгралі менавіта з лікам 5-2. Да апошняй сустрэчы наша каманда ніяк не магла выйграць у амерыканцаў. Самы разгромны пройгрыш беларускай зборнай адбыўся на Алімпіядзе 2002 года ў Солт-Лэйк-Сіці, дзе гаспадары пляцоўкі перамаглі з лікам 8-1. Самы моцны адпор наша зборная дала амерыканцам на чэмпіянаце свету 2000-га года, прапусціўшы толькі адну шайбу.
| 
 | ЗША - Беларусь | Забітыя шайбы па перыядах | 
| Алімпіяда (14.02.1998) | 5:2 | 2:1, 1:0, 2:1 | 
| Чэмпіянат свету (05.05.2000) | 1:0 | 0:0, 1:0, 0:0 | 
| Алімпіяда (18.02.2002) | 8:1 | 0:1, 3:0, 5:0 | 
| Чэмпіянат свету (03.05.2003) | 4:2 | 0:2, 2:0, 2:0 | 
| Чэмпіянат свету (29.04.2007) | 5:1 | 3:0, 2:0, 0:1 | 
| Чэмпіянат свету (10.06.2012) | 5:3 | 2:1, 1:1, 2:1 | 
| Чэмпіянат свету (09.05.2014) | 6:1 | 1:0, 3:1, 2:0 | 
| Чэмпіянат свету (08.05.2015) | 2:5 | 0:0, 1:3, 1:2 | 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
