Хакеры паведамляюць пра новую атаку на Беларускую чыгунку
Хакерская групоўка паведамляе пра чарговую атаку на кіберсістэму Беларускай чыгункі. Яна адбылася, як гаворыцца, 2 сакавіка а 12-й гадзіне.
"Не функцыянуюць на дадзены момант: сістэма ГІД (графік выкананага руху), Нататнік кіраўніка, Абаненцкі пункт, аўтаматызаваная сістэма Аўтадыспетчар ды іншае спадарожнае праграмнае забеспячэнне. Закранутая сістэма ДЦ "Нёман", назіраюцца праблемы з рухам цягнікоў", — пішуць у канале "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі"
Папярэдняя дыверсія на чыгунцы адбылася 1 сакавіка. Як паведамілі былыя сілавікі, мэта — сарваць перавозкі расійскіх войскаў і ўзбраення ў Беларусі.