Хадыку выключылі са складу выбарчай камісіі за няведанне Выбарчага кодэксу

Са складу Мінскай гарадской камісіі па выбарах кіраўніка краіны выключылі прадстаўніка грамадскага аб'яднання "БНФ-Адраджэнне" Юрыя Ходыку.

Хадыка не ведаў, што па Выбарчым кодэксе нельга з'яўляцца чальцом выбарчай камісіі і адначасова даверанай асобай аднаго з кандыдатаў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі "Сталічнае тэлебачанне". Выключаны можа зараз прыходзіць у камісію толькі ў якасці незалежнага назіральніка.

Палітычным партыям неабходна прааналізаваць свае дзеянні і тыя агрэхі, якія яны дапускаюць у рамках цяперашняй выбарчай кампаніі, заявіў на паседжанні старшыня мінскай гарадской камісіі Ігар Карпенка.