Гуманітарная дапамога з Расіі перасячэ мяжу ў Харкаўскай вобласці

Па яго словах, якія перадае censor.net.ua, на пасяджэнні кантактнай групы ў панядзелак было вырашана, што гуманітарная дапамога пройдзе праз Харкаўскую вобласьць, маршрут да Луганска таксама вызначаны. 

Кучма падкрэсліў, што дапамога будзе ажыццяўляцца пад эгідай Міжнароднага Чырвонага Крыжа, а калона — суправаджацца прадстаўнікамі АБСЕ. 

Кучма паведаміў, што ў Луганск будуць дастаўленыя не толькі расійскія грузы, але таксама дапамога Украіны, ЕС і ЗША.  Атрымаць яе найперш павінныя бальніцы, дзіцячыя садкі, інтэрнаты. "Ні адзін грам не павінны атрымаць баевікі", — падкрэсліў Кучма. Ён дадаў, што працэсам размеркавання дапамогі будуць займацца прадстаўнікі Чырвонага Крыжа. 

Мяркуецца, што расійска-ўкраінскай мяжы калона дасягне ў сераду, 13 жніўня.

Нагадаем, што гуманітарную дапамогу з Расіі вязуць 280 КамАЗаў. Сярод адпраўленых грузаў — прадукты харчавання, 54 тоны медыцынскай маёмасці і лекаў, 12 тысяч спальных мяхоў, 69 электрастанцый рознай магутнасці. 

Фота — ria.ru