Гей-бары Брытаніі далучыліся да байкоту рускай гарэлкі
Нагодай для байкоту стаў прыняты ў Расіі закон пра забарону прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх.
Як піша газета The Independent, у акцыі бярэ ўдзел некалькі ўстановаў Лондану і Манчэстара, у тым ліку клубы, якія кіруюцца ўплывовай кампаніяй G-A-Y Group.
Раней байкот на гарэлачныя брэнды быў падтрыманы ў гей-барах ЗША і Канады, адзначае "Газета.ру". Ініцыятарам акцыі стаў амерыканскі пісьменнік і актывіст Дэн Сэвідж. Ён заклікаў "прадэманстраваць салідарнасць з расійскімі геямі і іх саюзнікамі".
Адзін з заснавальнікаў і ўладальнік G-A-Y Group Джэрэмі Джозэф запатрабаваў, каб сеткавыя супермаркеты (напрыклад, Tesco і Sainsbury) далучыліся да акцыі.
У сваю чаргу, адзін з двух брэндаў, якія патрапілі пад байкот, пачаў піяр-кампанію па "дыстанцыяванні" сябе ад дзеянняў расійскага ўрада. У адкрытым лісце прадстаўнік SPI Group Вэл Мендзялееў падкрэсліў, што "гарэлка Stolichnaya была і працягвае заставацца сябрам ЛГБТ-супольнасці".
Фота з сацыяльных сетак