Галкіпер зборнай Беларусі Хамутоўскі будзе гуляць у другой бундэслізе

У другой бундэслізе будзе выступаць галкіпер зборнай Беларусі па футболе Васіль Хамутоўскі.

Ён заключыў двухгадовы кантракт з клубам "Аўгсбург". У чэмпіянаце Нямеччыны, які нядаўна завяршыўся, каманда заняла 14-е месца, інфармуе "Прессбол".