Падчас "зачысткі" Марыупаля злавілі дзясяткі ўзброеных тэрарыстаў (фота)
У гэтым горадзе на поўдні Данецкай вобласці сёння прайшла антытэрарыстычная аперацыя.
Украінскія спецпадраздзяленні знішчылі барыкады, тэхніку і захапілі будынкі, якія ўтрымлівалі тэрарысты з так званай "Данецкай народнай рэспублікі". Як мінімум 5 чалавек былі забітыя, былі ўзятыя палонныя.
Як піша ў Facebook дэпутат Вярхоўнай Рады, экс-кандыдат у прэзідэнты Алег Ляшко, у падвале аднаго з будынкаў на Італьянскай вуліцы ўкраінскія сілавікі затрымалі 7 тэрарыстаў са зброяй. Перад гэтым тэрарысты абстралялі сілавікоў, але забітых і параненых не было.
МУС Украіны паведаміў пра 30 палонных, а сярод іх — "палявы камандзір" па мянушцы "Барада".