Эмігрант з Беларусі Шымон Перас робіцца прэзідэнтам Ізраіля

Новым прэзідэнтам Ізраіля будзе 84-гадовы кандыдат цэнтрысцкай партыі "Кадзіма" Шымон Перас. Гэта стала зразумела сёння пасля таго, як па выніках першага тура галасавання ў Кнэсеце (ізраільскім парламенце) яго супернікі знялі свае кандыдатуры.

Спадар Перас атрымаў у першым туры 58 галасоў пры тым, што для абрання быў неабходны 61 голас. Кандыдата ад правай партыі "Лікуд" падтрымалі 37 дэпутатаў, кандыдата ад левай партыі "Авада" – 21 дэпутат.

Шымон Перас нарадзіўся 1 жніўня 1923 года ў мястэчку Вішнёва (Валожынскі раён Мінскай вобласці). У 10-гадовым узросце разам з бацькамі ён пераехаў у Палестыну. Падлеткам уступіў у рух Хаганах. Працаваў у створаным пасля абвяшчэння Ізраіля міністэрстве абароны.
У 1953 Перас стаў генеральным дырэктарам міністэрства абароны, а ў чэрвені 1992 заняў пост міністра замежных спраў. У 1993 Шымон Перас дасягнуў дамовы наконт стварэння палестынскай аўтаноміі з Арганізацыяй вызвалення Палестыны. Разам з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам Шымон Перас быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй міру ў 1994 годзе.

"Интерфакс"