Другі мільярд расійскага крэдыту прыйдзе ў Беларусь да канца лютага?

Другі транш расійскага крэдыту ў 1 млрд долараў будзе вылучаны Беларусі да канца лютага 2009 года пасля прыняцця плану першачарговых мер. Пра гэта паведамляе расійскае агенцтва ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на намесніка міністра фінансаў Расіі Дзмітрыя Панкіна. Па словах чыноўніка, цяпер Расія і Беларусь узгадняюць такі план. Пасля яго ўзгаднення неабходныя сродкі будуць вылучаныя.

Нагадаем, што 13 лістапада ў Маскве была падпісаная дамова пра выдачу Беларусі расійскага крэдыту ў памеры 2 млрд долараў. Першы транш яго прыйшоў у Беларусь 18 лістапада.

АФН