Дэлегацыя Еўракамісіі вызначыць, ці рыначная ў Беларусі эканоміка
25-26 студзеня ў Мінску дэлегацыя Еўракамісіі абмяркуе з беларускім бокам пытанні гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і ЕС. Інфармацыя пра гэта змешчаная на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі. "У межах візіту будуць абмеркаваныя актуальныя пытанні двухбаковых гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Гэта пытанні ўваходу краіны ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, прызнання ЕС рынкавага статуту беларускай эканомікі, адмены аўтаномнага кватавання экспарту ў ЕС асобных катэгорый беларускіх тэкстыльных вырабаў і вопраткі", — адзначаецца ў паведамленні.
Асобна бакі разгледзяць змены, якія адбыліся ў знешнегандлёвым рэжыме Беларусі ў сувязі з фарміраваннем мытнага саюза, і ўплыў гэтах зменаў на двухбаковы гандаль паміж Беларуссю і ЕС.
Асобна бакі разгледзяць змены, якія адбыліся ў знешнегандлёвым рэжыме Беларусі ў сувязі з фарміраваннем мытнага саюза, і ўплыў гэтах зменаў на двухбаковы гандаль паміж Беларуссю і ЕС.