Да 950-годдзя Мінску ў сталіцы з'явіцца Алея Нацыянальнасцяў
У наступным годзе Мінск будзе адзначаць сваё 950-годдзе. Да гэтай даты ў сталіцы плануецца высадзіць Алею Нацыянальнасцяў, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на дырэктарку Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Вольгу Антоненка.
Дзе з'явіцца Алея Нацыянальнасцяў, пакуль абмяркоўваецца. Называюцца тры верагодныя пляцоўкі: Лошыцкі парк, Камсамольскае возера, Нацыянальная бібліятэка.
У Дзень горада прадстаўнікі розных народнасцяў таксама арганізуюць вялікі сумесны канцэрт — на знак удзячнасці любай сталіцы.
Дарэчы, у Мінску жывуць прадстаўнікі больш як 140 нацыянальнасцяў, афіцыйна дзейнічаюць каля 30 нацыянальна-культурных аб'яднанняў.