ЦВК хоча, каб міліцыя папярэдзіла кандыдатаў

У Цэнтравыбаркаме лічаць, што праваахоўныя органы мусяць папярэдзіць кандыдатаў. Маўляў, тыя увесь час заклікаюць выбарцаў прыйсці 19 снежня на Кастрычніцкую плошчу. У ЦВК падобныя заявы называюць незаконнымі. Такую думку ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Лазавік: "Зноў прагучаў заклік да нейкіх пратэставых дзеянняў, незаконных пратэставых дзеянняў. У гэтым выпадку я асуджаю іх дзеянні. У першую чаргу тут мусяць папрацаваць праваахоўныя органы".

Сакратар ЦВК дадаў, што асабліва яго насцярожвае заява Някляева. Маўляў, ён заклікае каб на Плошчы прысутнічалі машыны "хуткай дапамогі".