Ці вераць ва Украіне, што вучэнні "Захад-2025" не нясуць пагрозы — эфір

Дзмітрый Грамакоў / Еўрарадыё
На канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая праходзіла 9-10 жніўня ў Варшаве, прысутнічала досыць вялікая група замежных гасцей — дыпламатаў, палітыкаў, прадстаўнікоў экспертнай супольнасці. І ажно некалькі чалавек прадстаўлялі на беларускім форуме Украіну. Сярод іх і вядомы сацыёлаг ды грамадсткі актывіст Дзмітрый Грамакоў. Той самы, які два гады казаў, што ўкраінскія ўлады тады сур’ёзна будуць ставіцца да беларускіх дэмсіл, а Зяленскі знойдзе час на сустрэчу з Ціханоўскай, калі яна прыгоніць на фронт некалькі Haimars ці хаця б Abrams-аў.
Як з цягам часу змяняецца ва Украіне стаўленне да беларусаў і ад чаго гэтыя змены залежаць? Як успрымаюцца словы Сяргея Ціханўскага пра жаданне сустрэцца з Уладзімірам Зяленскім і ці такая сустрэча магчымая? Якія ўражанні ад беларускай Канферэнцыі і ці можна верыць слову Лукашэнкі пра вучэнні “Захад-2025”, якія “не нясуць пагрозы суседзям”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік дырэктара і кіраўнік даследчых праектаў Міжнароднага цэнтра супрацьдзеяння расійскай агрэсіі, украінскі палітолаг Дзмітрый Грамакоў у 12:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.