Ці гатовая Украіна да міру любой цаной і якой будзе гэтая цана — эфір

Яўген Магда / Еўрарадыё
7Ініцыятывы Трампа па спыненні вайны ва Украіне выклікаюць як надзею, так і абурэнне — і метадамі, якімі прэзідэнт ЗША спрабуе дасягнуць гэтай мэты, і рахункамі, якія ён пры гэтым выстаўляе Украіне. Адметна, што не агучваюцца саступкі, якія патрабуюцца ад Расіі. І тут рэч нават не ў міфічных сотнях мільярдаў, якія прагне атрымаць Трамп, а ў тым, што гэтыя “мірныя ўгоды” могуць утрымліваць выключна расійскі інтарэс. Дый роля і месца Лукашэнкі ва ўсім гэтым застаюцца не зусім зразумелымі.
Як украінскае грамадства рэагуе на ініцыятывы Трампа і тыя патрабаванні, якія выстаўляюцца Украіне? Якой можа быць роля (і месца) Мінска ў гэтых мірных працэсах і ці гатовы Кіеў “перагарнуць старонку” ў адносінах з Лукашэнкам? Чым небяспечныя выбары падчас вайны і чаго чакаць ад перамоў Вашынтона з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.