“Чахарда ў органах улады ”: як Лукашэнка бароніцца ад сваіх чыноўнікаў — эфір

Арцём Брухан / Еўрарадыё
Чарговым разам Лукашэнка ўзяўся “ператрахваць” сваю вертыкаль. Усё ніяк не вызначыцца, якім чынам зрабіць так, каб гарантавана абараніцца ад “палацавага перавароту”. То стварае спецыяльную камісію пад кіраўніцтвам Качанавай, якая мае займацца кастынгам патэнцыйных прызначэнцаў на кіраўнічыя парады, то абяцае пашырэнне паўнамоцтваў чыноўнікам “на месцах”. Толькі чамусьці як ні спрабуюць круціць, усё адно атрымліваецца сістэма кіравання як у камуністаў. Ужо нават партбілет, абавязковы для пабудовы кар’еры, ёсць — пра сяброўства ў “Белай Русі”…
Як змяніліся практыкі адбору кандыдатаў на найвышэйшыя пасады ў лукашэнкаўскай сістэме кіравання і чаго чакаць ад новага ўрада? Як рэагуе Мінск на ініцыятывы з Вашынгтона і якія надзеі чыноўнікі ўскладаюць на сяброўства з ЗША? Ці здольныя дэмсілы змяніць стратэгію ў адпаведнасці з сённяшнімі трэндамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага пераходнага кабінета, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, прадстаўнік фракцыі “Спіс Латушкі і Руху “За свабоду” ў Каардынацыйнай радзе Арцём Брухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.