Цэнтрвыбаркам "засакрэціў" колькасць выбаршчыкаў у Беларусі
ЦВК хавае не толькі імёны сябраў выбаркамаў, але і колькасць выбаршчыкаў. Гэтая інфармацыя дагэтуль не апублікаваная.
Менавіта па колькасці выбаршчыкаў можна было б ацаніць актуальнае дарослае насельніцтва Беларусі — пасля хвалі эміграцыі ды пандэміі каранавіруса.
Важная колькасць выбаршчыкаў і для падвядзення афіцыйных вынікаў рэферэндуму. Для прыняцця паправак у Канстытуцыю недастаткова набраць 50+% галасоў ад тых, хто прыйшоў на ўчасткі — трэба, каб гэта было 50+% ад агульнай колькасці выбаршчыкаў.
Канстытуцыйны рэферэндум прызначаны на 27 лютага.