Букмекеры: “Дынама” пераможа “Бруге”, а БАТЭ прайграе “Марыціму”
На выхад “Дняпра” стаўкі ўжо нават не прымаюць. Еўрарадыё прасачыла, як аматары таталізатараў ацэньваюць шанцы беларускіх каманд у Лізе Еўропы. Пасля першых матчаў плэй-оф Лігі Еўропы букмекеры глядзяць на беларускія футбольныя клубы з большым аптымізмам, чым да іх. Іх прагноз такі: “Дынама” пераможа “Бруге”, але ў групавы турнір Лігі Еўропы не выйдзе. А БАТЭ, наадварот, прайграе “Марыціму”. Але далей пройдуць менавіта беларусы.
Касірка з канторы “Плюс минус”: “На БАТЭ ў нас каэфіцыент 4,25... Не вераць у нашых! Праўда, гэта на перамогу. А на выхад... 1,03. Не сумняваюцца, што далей пройдзе БАТЭ”.
У Барысаве БАТЭ выйграў з лікам 3:0, таму ў Партугаліі нашыя футбалісты могуць дазволіць сабе расслабіцца, паваляцца на атлантычных пляжах і ў выніку мінімальна прайграць, мяркуюць букмекеры. Тая самая логіка ў стаўках на “Дняпро”. На першым матчы з “Вільярэалам” у перамогу магілёўскай каманды не верылі настолькі, што прапанавалі каэфіцыент 15,70. Матч сапраўды скончыўся разгромнымі 0:5.
Сёння ж на перамозе “Дняпра” можна “наварыць” толькі ў 7 разоў, бо ёсць рызыка, што “Вілья” прывязе ў Магілёў другі склад. Але нават пры такой умове на праход “Дняпра” у групавы этап Лігі Еўропы стаўкі не прымаюцца. Распавядаюць заўсёднікі букмекерскай канторы на вуліцы Камсамольскай.
— Не, калі “Днепр” пройдзе далей, “Вільярэал” мусіць знікнуць з футбольнага свету.
— Сесці на падводную лодку і з ганьбай адплыць па Дняпры!
— А шанцы “Дынама” на праход — 30%. Такія ж шанцы, дарэчы, былі і ў матчы супраць “Макабі” з Хайфы. Але бачыш, як атрымалася...
Няма ў шэрагах заўзятараў вялікага аптымізму і наконт БАТЭ:
— “Аякс” у Лізе чэмпіёнаў не прайшоў з каэфіцыентам 1,02...
— Так што ўсяк бывае.
— А як “Сібір” па каэфіцыенце 13 выйграла ў PSV?
У іншай букмекерскай канторы Еўрарадыё распавялі, што заўзятары імкнуцца гуляць беспамылкова. Асабліва калі гаворка ідзе пра буйныя стаўкі:
Супрацоўніца букмекерскай канторы: “Вось, здаецца, самая буйная пакуль што стаўка: 7 мільёнаў на выхад “Вільярэала” пад каэфіцыент 1,05”.
Выйгрыш пры такой стаўцы амаль гарантаваны раскладам футбольных сіл і складзе 350 тысяч рублёў. Але часцей, чым на вынікі матчаў, футбольныя заўзятары ставяць на колькасць забітых галоў. Працягвае супрацоўніца букмекерскай канторы:
“У асноўным ставяць “экспрэс”. Гэта азначае адначасовую стаўку на некалькі падзеяў, максімум 20. Каэфіцыенты памнажаюцца адзін на адзін, а пасля агульны каэфіцыент вызначае выйгрыш. Ну вось, напрыклад, ставілі на “Бруге” — “Дынама” (Мінск), што не заб’юць дынамаўцы, пад 2,07”.
Хаця “Дынама” і забіла, гэтая стаўка ўсё ж згуляла: 4 прагнозы з 11, якіх датычыўся “экспрэс”, спраўдзіліся. Большасць ставак на Лігу Еўропы прымаецца ў дзень матча, таму пакуль што вялікай актыўнасці заўзятараў букмекеры не назіраюць.
Касірка з канторы “Плюс минус”: “Зараз пагляджу, ці быў у мінулы чацвер ажыятаж... А ведаеце, што? Ставак няшмат, і стаўкі параўнальна невялікія... З чэмпіянатам свету не параўнаць!”
Матчы плэй-оф Лігі Еўропы пройдуць у чацвер, 26 жніўня.