Бернд Штанге разлічвае на перамогу ў таварыскім матчы з Літвой
Пра гэта галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе заявіў 9 жніўня на прэс-канферэнцыі. Як нагадсвае БелаПАН, гульня пройдзе 11 жніўня ў Коўне і стане апошняй рэпетыцыяй напярэдадні старту ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012. Па словах Штанге, трэнерскі штаб перакананы, што зрабіў правільны выбар гульцоў на гэту сустрэчу. Каманда гатовая добра, за выключэннем Аляксандра Глеба і Віталя Кутузава, якія толькі ўваходзяць у сезон, адзначыў трэнер. Калі ж гэтыя гульцы не будуць гатовыя на 100%, то яны не згуляюць потым у матчы з Францыяй.
На матч у Літву зборная адпраўляецца ў другой палове дня 9 жніўня. Увечары і на наступны дзень каманда правядзе ў Коўне трэніроўкі.
У адборачным турніры Еўра-2012 беларуская каманда стартуе 3 верасня выязным матчам супраць французаў.