Беларусы заваявалі дзве ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па веславанні
Беларусы заваявалі адразу дзве ўзнагароды на пачатку чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ. Кантынентальнае першынство праходзіць у балгарскім Плоўдзіве. Алена Наздрова і Каміла Бобр атрымалі серабро на дыстанцыі 500 м каноэ-двойкі. Другі медаль дастаўся экіпажу мужчынскай байдаркі-чацвёркі ў складзе Рамана Пятрушэнкі, Дзмітрыя Траццякова, Мікіты Борыкава і Віталя Бялько — на дыстанцыі 500 м яны заваявалі бронзу.
Дастаткова няблага выступіла жаночая байдарка-чацвёрка ў складзе Надзеі Ляпёшка, Аляксандры Грышынай, Сафіі Юрчанка і Вольгі Худзенка. Яны занялі 7-е месца на дыстанцыі 500 м. Максім Пятроў заняў такое ж месца на дыстанцыі 1000 м у каноэ-адзіночцы.
Алег Юрэня, які ўдзельнічаў у заплывах на байдарках-адзіночках на дыстанцыі 1000 м, фінішаваў 4-м.