Беларусы будуць здабываць у Венесуэле нафтавую эмульсію?

“Белнафтахім” рапартуе аб новых поспехах у Венесуэле.
У снежні сёлета, пасля разведачных працаў у раёне ракі Арынока, нібыта, павінна пачацца здабыча нафты. Гэтым у двух радовішчах будзе займацца сумеснае прадпрыемства “ВенБелНафта”, якое яшчэ не створана.

Аднак пакуль незразумела, што гэта будзе за “нафта”, бо ёсьць верагоднасць, што Беларусі дастанецца нафтавая эмульсія (сумесь нафты з вадой), якую актыўна купляе Кітай, і досвед выкарыстання якой у якасці паліва мае Прыбалтыка.

Прадаць яе на сусветным рынку “Белнафтахіму” будзе складана.

АФН