Беларусы атрымаюць шчыра-джазавую ін'екцыю ад Apple Tea
З 20-га па 30-га лістапада легендарныя Apple Tea зладзяць канцэртны тур
па Беларусі, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Дзюка Элінгтана.
Джазавы марафон пройдзе пад назвай “Apple Tea” плюс” і далучыць падчас канцэртаў да Apple Tea мясцовыя джазавыя калектывы. Лідэр “чаёў” Ігар Сацэвіч мае надзею, што падобны эксперымент пры сваёй паспяховасці можа стаць традыцыяй:
Ігар Сацэвіч: “Гэта будзе такое джазавае яднанне. Наколькі мне вядома, гэта першы падобны шчыра-джазавы тур па краіне. Таму вялікая адказнасць, вялікія чаканні. Калі ўсё будзе добра, то гэта стане традыцыяй”.
Ігар Сацэвіч падкрэслівае, што тэматыка канцэртаў памяці Дзюка Элінгтана не будзе адназначнай, таму гурт зайграе свае лепшыя творы і прадставіць прысвячэнні Элінгтану:
Ігар Сацэвіч: “Вядома, будзе выканана нешта з Дзюка Элінгтана. Усё гэта прымеркавана да юбілею. Аднак тэматыка не будзе такой адназначнай. Усё-такі гэта наш канцэрт. Будзе прынашэнне, будзе прысвячэнне Дзюку Элінгтану. Але, у асноўным, гэта будзе наша праграма. Мы будзем выконваць лепшыя нашы творы”.
Лідэр Apple Tea абяцае, што кошт квіткоў на “джаз з чалавечым тварам” не перавысіць 20-ці тысяч рублёў і спадзяецца на аншлагі з “высакаякаснай” публікі ў Брэсце, Гомелі, Маладзечне, Мінску і іншых гарадах краіны.
20 лістапада – Гродна( з удзелам канцэртнага аркестра Гродзенскай абласной філармоніі і эстраднага аркестра ГрДУ ім. Я.Купалы пад назвай “Капрыз”
21 лістапада – Брэст (з удзелам калектыву “Муз-Арт” Брэсцкай абласной філармоніі)
23 лістапада – Віцебск
24 лістапада – Мінск ( з удзелам ансамбля традыцыйнага джаза “Рэнесанс”, народнага артыста Расіі Давіда Галашчокіна і Уладзіміра Феертага)
26 лістапада – Маладзечна (з удзелам вакальнай групы “Камерата”)
28 лістапада – Гомель
29 лістапада – Магілёў(з удзелам мясцовай вакальнай групы “Беатрыс”)

Расклад канцэртаў: