Беларускія медыкі лічаць небяспечнымі кітайскія малочныя сумесі
Міністэрства аховы здароўя Беларусі папярэджвае пра небяспеку кітайскіх малочных сумесяў. Намесніца міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан адзначыла, што ў Кітаі зафіксаваныя выпадкі атручвання дзяцей сухімі малочнымі сумесямі. Гэтыя сумесі змяшчаюць меламін — рэчыва, якое ўжываецца ў вытворчасці пластмас, лакаў, клею, электраізаляцыйных матэрыялаў і іёнаабменных смол.
У Беларусі малочная прадукцыя кітайскай вытворчасці не зарэгістраваная ў дзяржаўным гігіенічным рэестры, яна не рэалізуецца ў краіне праз гандлёвую сетку.
Высокая канцэнтрацыя меламіну ў арганізме прыводзіць да ўтварэння камянёў у нырках і мачавым пухіры.
БЕЛТА